Дагэтуль у Польшчы было выканана больш за 85 тысяч тэстаў на заражэнне каранавірусам. Міністр аховы здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі распавёў у Сейме, што ў суткі робяць прыкладна 8 тысяч тэстаў, тады як сутачны патэнцыял 49 лабараторый на тэрыторыі ўсёй краіны дасягае ўжо 13,5 тысяч тэстаў:
-Я як міністр аховы здароўя не прызначаю тэстаў, іх прызначаюць лекары, санітарныя інспектары, і прызначылі 8 тысяч. Кожнаму, у дачыненні да каго існуе падазрэнне аб заражэнні вірусам, неабходна зрабіць тэст. Як бачна, мы яшчэ маем пэўныя запасы. Вядома, яны рэзка скароцяцца, калі мы не будзем пастаўляць новых тэстаў. І мы, бясспрэчна, так робім. Як сказаў прэмʼер, мы маем 800 тысяч замоўленых тэстаў, 150 тысяч размеркаваныя паміж лабараторыямі, 170 тысяч ужо ёсць на польскай зямлі.
Міністр Шумоўскі дадаў, што прыярытэт на праходжанне тэстаў пра дастаўляецца медыкам, бо кожны медык, што мае падазрэнне і высокую верагоднасць заразіцца.
IAR/эж